top of page
Фамільны герб Пешхолаў-Умястоўскіх.jpg
ЯКУБ І ГАННА УМЯСТОЎСКІЯ
32.png
Якуб Умястоўскі быў сынам Гераніма-Тадэўша і Мар'яны Багеньскай. Ён нарадзіўся ў 1764 годзе. Змоладу прысвяціў сябе грамадзянскай службе. Маючы амаль 23 гады, узначаліў службу каморніка Лідскага пагранічча. У далейшым хутка ўзыходзіў па прыступках сваёй службы ўгору: суддзя гродскі на Ашмяншчыне ў 1789 годзе, суддзя земскі ў 1792 годзе. У 1800 годзе аднагалосна абраны ашмянскай шляхтай на высокую пасаду Ашмянскага маршалка.
Атрымаўшы ў спадчыну значную суму грошай, будучы практычным і працавітым чалавекам, Якуб пачаў скупляць на Ашмяншчыне маёнткі. У 1805 годзе ён купіў ад Кеневіча, маршалка Мазырскага, Жамыслаўль і там пасяліўся.
У 1764 годзе Якуб Умястоўскі  ажаніўся з Ганнай, дачкой Крыштафа Пузыны з казельска і Мар'яны з роду графоў Юдыцкіх.
Умястоўскія вырашылі разбудаваць сваю Жамыслаўльскую рэзідэнцыю. Гэта быў вялікі палац з брусавага дрэва, пафарбрванага ў белы колер, з ашалёванымі шэрай дранкай вугламі, з жотымі рамамі вокнаў і чатырма ганкамі з ліхтарыкамі. Дах быў ламаны, пакрыты гонтамі чырвонага колеру.
 
Гаспадары збудавалі над ракой Гаўя драўляны і часткова мураваны спіртзавод (гажэльня). 
Парафіяльны касцёл у Граўжышках на адлегласці 10 вёрст ад Клявіцы быў фундаваны Якубам Умястоўскім з дрэва клявіцкага лесу. У самой Клявіцы таксама знаходзіцца драўляны касцёл, узведзены Ганнай Умястоўскай.
Якуб і Ганна былі зацікаўлены ў тым, каб іх зямля прыносіла добрыя плёны. З гэтай мэтай на месцы высечаных лясоў яны заклалі новыя фальваркі: Рацішкі, Казімірава і Людвінаў.
Якуб Умястоўскі памёр 18.12.1809 года ва ўзросце 45 гадоў. Паміраючы даручыў сваёй жонцы і нежанатаму брату Тамашу сваю маёмасць і апеку над дзецьмі. 
 
Усю адказнасць за вядзенне гаспадарак маёнткаў узяла на сябе яго жонка Ганна. Ганна была не толькі разумная, але і набожная, дабрачынная пані. Падчас Першай сусветнай вайны, нажаль, быў знішчаны незвычайны па сваёт тэматыцы партрэт графіні: на ганку палаца стаіць Ганна і раздае падаянкі  калекам і жабракам. Знізу быў надпіс: "Ніхто не адыдзе ад парога Клявіцкага двара без падаяння, парады, або суцяшальнага слова".

Гэта была пані вялікіх памкненняў, незвычайнага розуму і сэрца. Удзяляла шмат увагі выхаванню дзяцей: дачкі Тэклі і трох сыноў – Антона, Людвіка, Казіміра.
Да паўналецця сыноў Ганна Умястоўская жыла ў Жамыслаўле. Пасля, згодна пакінутым мужам распаражэннем, падзяліла спадчыну паміж сынамі Антонам, Людвікам і Казімірам, а сама перанесла сваю рэзідэнцыю ў Клявіцы. Свой жыццёвы шлях там і скончыла ў 1851 годзе. Пахавана разам з мужам у сямейным склепе ў Суботніцкім парафіяльным касцеле
Свіран
Далей Якуб пабудаваў новы мураваны свіран (склад зерня), бо павялічылася ўроджайнасць збожжа. Ля ўваходу свіран меў аркады, куды заязжалі вазы з зернем. Ніжняя частка свірна пабудавана з грубага муру з жалезнымі дзвярыма і служыла яна для аховы дакументаў ад пажару.
32.png
Якуб Умястоўскі.jpg
Якуб Умястоўскі.
bottom of page