top of page
КАСЦЁЛ СВЯТОГА УЛАДЗІСЛАВА
32.png
Гісторыя Касцёла пачалася ў 1545 годзе, калі ў Суботніках, якія належылі тады роду Радзівілаў, быў пабудаваны драўляны храм. Уладальнікі мястэчка князі Радзівілы, перашоўшы ў пратэстантызм, аддалі новы касцёл пад кальвінскі сабор, які функцыянаваў да 1573 года. У 1573 годзе Альбрэхт Радзівіл абнавіў каталіцкі касцёл і дзякуючы гэтаму ўчынку запісаў сваё імя ў гісторыю Суботнік.

У 1809 годзе маршалка Ганна Умястоўская ўладкавала да драўлянага касцёла мураваную капліцу, у якую былі пакладзены рэшткі яе мужа Якуба. Негледзячы на бязлітасны час, капліца трымалася добра, але стары касцёл трухлеў усё больш.
 
 
 
 
 
 


 
А ў 1900 годзе новыя гаспадары, Уладзіслаў і Яніна Умястоўскія прынялі рашэнне аб ўзвядзенні мураванага касцёла.   Будаўніцтва касцёла стала для Уладзіслава адным з галоўных жыццёвых праектаў.
 
 
 
 

 
 


Уладзіслаў і Яніна Умястоўскія часта прыязджалі на месца будоўлі, цікавіліся яе развіццём. Паступова прыгожы касцёл у гатыцкім стылі падымаўся да неба...

Касцел пабудаваны ў форме крыжа. З правага боку знаходзіцца закрыстыя, а ў левым
ложа фундатараў. Над галоўным уваходам узвышаецца высокая вежа са званамі, якая заканчваецца вялікім крыжам з кутага жалеза. І хоць касцел знаходзіцца за чатыры кіламетры ад Жамаслаўля, але ў яснае надвор'е там чуваць суботніцкія званы, а з некаторых месцаў можна ўбачыць крыж. Святыня пабудавана з прыгожай чырвонай цэглы, а дах быў пакрыты марсальскай чарапіцай. Над галоўным алтаром знаходзіцца невялікая вежа, пакрытая цынкавай бляхай, так як галоўная вежа і ўсе выступы.
 
 


 
 

 
 
 
Трэба сказаць, што унутраным убраннем займалася Яніна, паколькі Уладзіслаў памёр у 1905 годзе.
 
Галоўны алтар выкананы з дуба і пакрыты пазалотай. Яго рабілі ў варшаўскіх майстэрнях Св. Вайцеха. Палатно для яго зроблена ў Баварыі. Срэбная шыльда з фігурай Уладзіслава Венгерскага (касцёл названы ў яго гонар) важыць 10 кг., і на ім маецца надпіс: "Папа Піўс Х надаў гэтай іконе адпусты, якія да яе прывязаны". Па баках алтара стаяць фігуры Св. Пятра і Св. Паўла, угары фігура Хрыста. На алтары вісяць 54 срэбрныя воты.
 
У левай частцы касцёла знаходзіцца меншы алтар, пастаўлены княгіняй Умястоўскай. Ён таксама выкананы ў гатыцкім стылі з прыгожай іконай Маткі Божай. Уверсе алтара знаходзіцца ікона Маткі Божай Міласэрнай, якая была перанесена са старога касцёла.
Унутры  касцёла ўздоўж сцен праходзіць высокая, масіўная панэль у прэзбітэрыуме дубовая, а ў касцёле сасновая, зробленая пад дуб. Сцены памаляваны ў светла-блакітны колер. Падлога ў касцёле цэментаваная, выкладзеная чорнымі і белымі плітамі.
 
Княгіня Умястоўская ў 1913 годзе дала грошы на выкананне стацый, якія ўпрыгожваюць сцены касцёла; яны выкананы з каменнай масы і пакрыты паліхромам вельмі прыгожая работа. Старыя стацыі ў выглядзе каляровых гравюр былі перанесены ў клявіцкі касцёл, гэтак жа, як і старыя спавядальні.
 
Княгіня афяравала таксама грошы і на прыгожы дубовы амбон у гатыцкім стылі, на якім выразаны імёны Езуса і Марыі, а таксама герб фундатараў. Пад амбонам знаходзяцца дзве масіўныя лаўкі. Яны зроблены ў 1884 годзе з адной вялікай лаўкі Умястоўскіх са старога касцёла. Ёсць яшчэ трэцяя сасновая лаўка, памаляваная ў жоўты колер, якая была ўласнасцю маршалка Казіміра Умястоўскага. Усе гэтыя лаўкі маюць надпіс, што належаць яны да Жамаслаўля.

 

Шмат яшчэ чаго ахвяравала Яніна Умястоўская для касцёла: вялікі крыж з пазалочанай бронзы для галоўнага алтара, 10 вялікіх ліхтароў, краткі з кутага жалеза, што дзеляць прэзбітэрыум на дзве часткі, каб вернікі не заходзілі перад алтар і іншае.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


Партрэт падтрымоўваюць дзве алегарычныя постаці з белага карарыйскага мармуру: адна з іх уяўляе Навуку, а другая Веру. Пад помнікам знаходзіцца невялікая шыльда з надпісам: "Уладзіслаў князь Умястоўскі, маршалак троцкага павету, гаспадар Жамаслаўля, 13 сакавіка 1834 -16 студзеня 1905. Фундатар гэтага касцёла".

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў гэтых суботніцкіх месцінах праходзілі баі; адзін з нямецкіх снарадаў трапіў у будынак касцёла  частка даху была разбураная, але гэта аказалася адзіным пашкоджаннем, якое ліквідавалі ўжо пасля вайны. 

 

Здаецца, нейкія вышэйшыя сілы адводзяць любую пагрозу ад святых сцен. Аплаўлены крыж на галоўнай вежы захаваў сляды шматлікіх навальніц, і самім сваім выглядам сведчыць аб нязломнай веры.

Лёс, які быў добразычлівым да храма, быў не гэтак міласцівы да яго служыцеляў. Памерла на чужыне Яніна. Яна пахавана ў Рыме ў 1941 годзе. У 1939 годзе быў арыштаваны кс. Жаброўскі, сасланы ў лагер, адкуль ужо не вярнуўся. Яго месца заняў кс. Багінскі, які праслужыў тут да 1962 года. Пасля смерці ксяндза касцёл не асірацеў, хоць на працягу 25 гадоў заставаўся без настаяцеля. Парафіяне плацілі дзяржаве падаткі і самастойна праводзілі службы ўвесь гэты час. Яны зноў, як і ў змрочных трыццатых, узялі на сябе захаванне святыні.

 

Тут усё засталося па-ранейшаму. Да гэтага часу цяжкі люк у пахавальню адкрываецца "родным" ключом. Да гэтага часу люстры апускаюцца ўніз пры дапамозе хітрага механізму. Раней гэта рабілася для таго, каб патушыць або запаліць свечкі, цяпер каб замяніць  лямпачкі.

Здаецца, нейкія найвышэйшыя сілы адводзяць любую пагрозу ад святых сцен. Аплаўлены крыж на галоўнай вежы захаваў сляды шматлікіх навальніц, і самім сваім выглядам сведчыць аб нязломнай веры.
Касцёл Святога Уладзіслава ў аг.Суботнікі праўдзівы музей, экспанаты якога па дасканаласці  ацанілі б многія знаўцы мастацтва.
*Дакументы на будаўніцтва касцёла Св. Уладзіслава ў Суботніках.

 
Брама vedaj.by.jpg
Тэрыторыя касцёла ў 1897 годзе на сродкі парафіян была абнесена бутавай агароджай, галоўны ўваход пазначаны брамай у выглядзе чатырох неагатычных слупоў-пінакляў. У агароджу ўбудаваны пяць невялікіх каплічак Крыжовага шляху.

 
Праект касцёла, 1897 год.jpg
Касцельная брама, 2009 год.
Праект новага касцёла, 1897 года.
Новы Суботніцкі касцёл быў запраектаваны Уладзіславам Стыпулкоўскім у 1897 годзе.

Будоўлю касцёла распачалі пры дапамозе мясцовага насельніцтва, але не абышлося без праблем. Цагельня ў Жамыслаўлі не магла выпрацоўваць цэглу ў неабходным аб'ёме і належнай якасці,  таму Уладзіслаў вырашыў купіць у Францыі машыны для вырабу цэглы і чарапіцы, якую называлі "марсылькамі", і іх пачалі рабіць у маёнтку Дабраўляны.
Малы алтар. Фотаздымак В. Кіслага gkx.by.jpg
Галоўны алтар Фота © К. Шастоўскі.jpg
Галоўны алтар.
Малы алтар.
Амбон. Фота © К. Шастоўскі.jpg
Амбон.
Мэмарыяльная пліта ў памяць аб пабудове мураванага касьцёла.jpg
Мемарыяльная пліта
ў памяць аб
пабудове касцёла.
На прасторных хорах знаходзіцца арган, які быў перанесяны са старога касцёла; ён быў куплены Якубам Умястоўскім у 1809 годзе і адрамантаваны ў 1895 годзе.
Арган. Фотаздымак В. Кіслага gkx.by.jpg
Арган, 2009 год.

Па просьбе Яніны Умястоўскай мастак скульптар Отта з Варшавы выканаў помнік яе памерлага мужа. Помнік зроблены з келецкага мармуру, пліта з прозвішчам бронзавая, а над ёю партрэт маладога графа ў  ваенным убранні. Ён выкладзены каляровай мазаікай у майстэрні Сальвацці з Венецыі, вакол яго прыгожая рамка з пазалочанай бронзы ад братоў Лапенскіх з Варшавы. Над рамкай размешчана стужка з дэвізам графа: "Зламаеш, але не сагнеш".

Партрэт Уладзіслава Умястоўскага у Касцёле Св. Уладзіслава ў Суботніках_
Арган, 2009 год.
32.png
Нажать на кнопку
bottom of page