top of page
Дата апошняга абнаўлення:27.08.22
РАДАВОД ПЕШХОЛАЎ УМЯСТОЎСКІХ
Радавод Пешхолаў-Умястоўскіх герба Рох ІІІ бярэ пачатак з 1238 года. Першымі з Пешхолаў-Умястоўскіх былі Войцех Альбрэхт і Матэуш, унукі Тамаша з Пешхолы-Умястоўскага. Пад Варшавай яны мелі вялікі і старажытны маёнтак Умястова, ад назвы якога ў 1430 годзе ўзялі сабе прозвішча Умястоўскія. Умястоўскія былі яшчэ ўладарамі ў ХV стагоддзі некалькіх іншых вёсак у Мазовіі, у Швецыі, у Інфлянтах і ў Літве.
Пасля родных братоў Войцеха і Матэўша засталося шмат нашчадкаў і вялікая спадчына, якую ў большай ступені атрымаў сын Войцеха Ян Умястоўскі. Ян купіў у 1531 годзе вялізны маёнтак Клімонты і пачаў падпісвацца "з Клімонт Умястоўскі". Менавіта з яго распычынаецца літоўская лінія Умястоўскіх. Ян ажаніўся з Мар'янай Красоўскай, унучкай вядомага багацея Мікалая – кашталяна. Ян Умястоўскі памёр у 1609 годзе, пакінуўшы пасля сябе трох сыноў: Пятра, Войцеха і Яна.
Пётр быў доктарам філасофіі і медыцыны, ён вучыўся ў Кракаве і ў Парыжы. Быў знакамітым лекарам і аўтарам шматлікіх навуковых прац. Славіўся таксама сваёй міласэрнасцю: бедных лячыў бясплатна і вельмі прафесійна. Памёр у 1600 годзе, пакінуўшы вялікі маёнтак свайму брату Яну.
Ян, даволі дзейны і гаспадарлівы, валодаў вялікімі аседласцямі: Дукшняны і Юркаўляны ў Ашмянскім павеце. Каля 1583 года купіў яшчэ маёнткі ў Інфлянтах з мястэчкам і рэзідэнцыяй Нандэльштадт пад Рэвелем, у выніку чаго нашчадкі яго падпісваліся прозвішчам "з Клімонт Нандэльштадт Пешхола-Умястоўскія". Меў чатырох сыноў: Эўстаха, Францішка, Крыштафа-Міхаіла і Яна-Казіміра.
Ян-Казімір паступова ўздымаўся ў гару па службовай лесвіцы ад каралеўскага сакратара да рэгента канцэлярыі ВКЛ. Быў чалавекам неабмежаваных здольнасцей у навуцы.
Ян-Казімір Умястоўскі атрымаў у спадчыну ад бацькі ў 1646 годзе маёнткі ў Інфлянтах з цэнтрам Нандэльштадт. Пасля сябе пакінуў усю маёмасць свайму сыну Яну Фабіяну.
Унук Яна-Казіміра, Эрнест Вільгельм Нандэльштадт-Умястоўскі, уладарыў значнымі абшарамі ў Інфлянтах. На радзіме сваіх продкаў у Польшчы, куды ён і з'ехаў, валодаў маёнткам Шакарня ва Упіцкім павеце. Пасля сябе пакінуў двух сыноў: Яна- Карнэліўша і Гераніма-Тадэўша.
Геранім-Тадэўш – маёр літоўскай артылерыі, адначасова добры гаспадар, значна павялічыў свае зямельные ўладанні. У 1760 годзе купіў ад Стэфана Кунцэвіча маёнтак ў Літве – Апіта-Талькоўшчыны, а ў 1764 годзе – Заранкоўшчыну каля Геранёнаў. Гэта ён закараніў сям'ю Умястоўскіх у Ашмянскім павеце. Геранім заўчасна памёр у 1769 годзе.
Пасля смерці бацькі старэйшы сын Ян-Карнэліўш атрымаў у спадчыну Заранкоўшчыну і Апіту-Талькоўшчыну. У далейшым Апіта стала спадчынай яго ашчадкаў, а Заранкоўшчына была прададзена.
Найбульшую знатнасць і заможнасць роду прынёслі сыны Гераніма-Тадэўша – Тамаш і Якуб.
Тамаш Умястоўскі (1760-5.04.1822 гг.) працалюбівы і здольны чалавек. Займаў пасады земскага рэгенту ў Лідзе, Ашмянах і ў Галоўным віленскім трыбунале. З 1792 года ён быў ашмянскім земскім суддзёю, а ў рэшце рэшт стаў старшынёю Галоўных судоў літоўскіх правінцый. Яго параца пад назваю "Літоўскі працэс" на працягу доўгага часу служыла судзейскаму асяроддзю ў якасці кодэкса асноўных законаў.
У 1794-ым годзе ўспыхнула паўстанне Касцюшкі, і Тамаш прыняў у ім актыўны ўдзел, а пасля яго падаўлення, пэўны час правёў у эміграцыі. Жадаючы зберагчы сваю маёмасць ад касацыі за ўдзел у паўстанні, ён перапісаў яе на свайго брата Якуба.
Шматлікія выпрабаванні паслабілі здароўе Тамаша. Негледзячы на гэта, ён усцяж быў дзейны і працавіты, прысвячаў сябе дзейнасці на карысць сям'і. Гэта дзякуючы яму расла маёмасць праз набыццё чарговых маёнткаў і вёсак, такіх як Клявіца, Арлоўцішкі, Гяложы, Квяткоўцы, Суботнікі, Тамашполе, Круканы, Залессе, Туланка, Карэйвічы, Нацковічічы, Лушнева, Жэмласлаў.
Тамаш не меў сям'і, таму пасля яго смерці ў 1822 годзе, усе ўладанні засталіся сынам брата Якуба.
У 1822 годзе значная частка Ашмянскага павета была ў руках Умястоўскіх.
Ян-Казімір Умястоўскі
Тамаш Умястоўскі
bottom of page