top of page
КАЗІМІР І ЮЗЭФА УМЯСТОЎСКІЯ
Фамільны герб Пешхолаў-Умястоўскіх.jpg
32.png
Казімір Умястоўскі, самы малодшы сын Якуба Умястоўскага, нарадзіўся ў 1804 годзе. У  1828 годзе ён пераехаў са свайго фальварка Казімірава, атрыманага ад бацькі, у Жамыслаўль, які дастаўся яму ад роднага брата Людвіка. Людвік, будучы яшчэ вельмі маладым, зваліўся з каня і моцна пашкодзіўся. Вымушаны быў ехаць на лячэння за мяжу, дзе ў 1828 годзе памёр, маючы трошкі больш за 20 гадоў. Пахаваны ў Дрэздэне.
У 1832 годзе Казімір ажаніўся з Юзэфай  Дунін-Раецкай, дачкой маршалка Навагрудскага Францішка. Яна была дзяўчынай вельмі практычнай, з вялікім памкненнем. Сумесна яны пачалі гаспадарыць у Жамыслаўле і прылеглых да яго фальварках. 
Сям'я Умястоўскіх пабудавалі 2 бакавыя мураваныя афіцыны на 2 паверхі, замест драўляных старых. Пабудавалі прыгожую лядоўню, злучаную са складам на ванджонасць і аранжарэю ( не захавалася). За афіцынай дабудавана вялікая стайня (абора), вазоўня і манеж, дзе сам маршалак, а пазней і яго сыны ў непагодныя дні ездзілі конна, бо былі вялікімі аматарамі коней і коннай язды. У Казіміра было аж 48 выяздных коней.
Умястоўскія па частках дакуплялі землі, а на месцы высечаных лясоў узнікалі новыя  фальваркі: Явелі, Каралейгі, Альберцін.
Пасля смерці Казіміра Умястоўскага ў 1863 годзе Юзэфа жыла і далей у Жамыслаўле. СынуУладзіславу ў спадчыну засталіся Пузіневічы ў Навагрудскім павеце, а сыну Альберту – Клявіцу ў Ашмянскім павеце.
У 1863 годзе, як усюды, так і праз Жамыслаўль праязжалі паўстанцы Кастуся Каліноўскага, і, адпачыўшы ў палацы, ехалі далей. Пра тое, што графіня Умястоўская станоўча адносіцца да паўстанцаў у хуткім часе данеслі паліцыі. Паліцыя з'явілася ў Жамыслаўле і графіню, у старым узросце, пехатою, у кандалах пагналі ў Ашмяны. Сын Уладзіслаў, калі даведаўся, паехаў у Вільню і, дзякуючы яго старанням, маці была вызвалена.
 

 

 

2. Афіцына.JPG
3. Лядоўня..jpg
4. Стайны (разбураная).JPG
Юзэфа з сынам Альбертам.jpg
У сям'і Казіміра і Юзэфы Умястоўскіх было пяцёра дзяцей: дачка Канстанцыя памерла яшчэ дзіцём, а сыны Уладзіслаў і Альберт, дочкі Аляксандра і Габрыэля выхоўваліся пад наглядам вельмі добрых, але разумна-суровых бацькоў. Акрамя навук вымагалі ад дзяцей стараннасці і акуратнасці ва ўсім, нават належнага парадку ў адзенні.
Казімір і Юзэфа з'яўляліся прыкладам для ўсіх: вельмі закаханыя, набожныя.
Юзэфа Умястоўская
з сынам Альбертам.
Мураваная каплічка

Разбурыўшы да фундаменту даўнейшы палац, Юзэфа Умястоўская вырашыла на яго месцы пабудаваць новы, мураваны, падобны да палаца "Лазенкі" ў Варшаве. Паставіла мураваную каплічку з крыжам пры дарозе, па якой з мужам ездзіла ў Суботнікі.

Юзэфа Умястоўская некалькі гадоў перад смерцю цяжка хварэла і знаходзілася на лячэнні ў Вільні. Смерць сына Альберта ў 1876 годзе паскорыла яе канчыну. Яна памерла ў Вільні ў 1877 годзе. Пахавана побач з мужам у склепе Суботніцкага касцёла.

Казімір Умястоўскі.jpg
Казімір Умястоўскі.
Мураваная каплічка.
32.png
bottom of page