top of page
Нехвядовіч
 Нехвядовіч Казімір Станіслававіч
(1957 г.нр.)
— краязнаўца, пісьменнік, выдавец.
 
Як краязнаўца і пісьменнік Казімір Нехвядовіч папулярызуе гісторыю роднага краю і хоча, каб да яе, часам, невядомых старонак далучыўся кожны чытач і перадаў яе іншым, асабліва маладому пакаленню.
Казімір Нехвядовіч нарадзіўся 6 ліпеня 1957 года ў мястэчку Суботнікі. Яго бацька — Станіслаў Нехвядовіч —  працаваў млынаром у Суботніках, а маці — Марыя — шыла  па заказу местачкоўцаў адзенне .  
               
1 мая 1958 года сям’я Нехвядовічаў выехала з Суботнікаў на пастаяннае месца жыхарства ў Польшчу. На той час маленькаму Казіміру было 10 месяцаў.
​
У 1964 годзе Казімір пайшоў у першы клас васьмігадовай школы №46 у Познані. Пасля заканчэння школы ў 1972 годзе, Казімір прадоўжыў навучанне ў чатырохгадовым ліцэі Марціна Каспшака ў Познані. У 1981 годзе атрымаў адукацыю і дыплом інжынера-электрыка ў Познаньскім палітэхнікуме.
​
Першы раз Казімір Нехвядовіч прыехаў у Суботнікі з бацькамі да сваякоў у 1962 годзе. Пасля гэтага сувязь Казіміра з малой радзімай не перапынялася ніколі. Ён прыязджаў і захапляўся тут усім: прыгожай архітэктурай палаца-паркавага комплексу Жамыслаўля, маляўнічымі краявідамі ракі Гаўя, навакольнымі лясамі, архітэктурнай забудовай вёсак і мястэчак Іўеўшчыны, аповедамі мясцовых жыхароў пра мінулае роднага краю.
​
Пазней, калі Казімір стаў дарослым, сабраў так шмат цікавага гістарычнага матэрыялу, што не хацеў захоўваць ва ўласным  архіве толькі для сябе, вырашыў напісаць кнігу пра Суботнікі.
​
Кніга з назвай “Суботнікі” з’явілася ў 2002 годзе. Паўторнае выданне кнігі адбылося ў 2004 годзе, але толькі на польскай мове ў гонар 100-годдзя з дня адкрыцця касцёла Святога Уладзіслава ў Суботніках. Перад гэтым Казімір выдаў брашуру “Тракелі —2003”.
 
Чарговымі яго кнігамі былі “Жэмласлаў” у 2005 годзе і “Беларускае падарожжа” у 2006 годзе. Гэтыя кнігі былі напісаныя па закліку яго сэрца, з любоўю да малой радзімы і людзей, якія пражывалі на ёй. Усе кнігі былі выдадзены ў Познані, а для гэтай мэты Казімір адкрыў сваё выдавецтва “Гаўя”.
​
​
​
bottom of page