top of page
4.jpg
 Харытановіч Зоя Браніславаўна
(1912-1985 гг.)
— удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, дырэктар Жамыслаўльскай развіваючай сямігадовай школы ў 1950-1955 гадах.
Зоя Браніславаўна Харытановіч нарадзілася 9 верасня 1912 года ў вёсцы Сарманск Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Да вайны закончыла 2 курсы біялагічнага аддзялення Мінскага педінстытута. У гэтым педінстытуце вучыўся на матэматычным факультэце яе будучы муж Андрэй Кірылавіч Барысенка. Яны пажаніліся і паехалі разам працаваць у Бабічскую школу Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці.
У 1941 годзе пачалася вайна. Тэрыторыю Гомельшчыны акупіравалі фашысты. У пасёлку Узнож яны расстралялі мясцовых камсамольцаў, яўрэяў і настаўнікаў, у тым ліку Андрэя Барысенку. Каб выратавацца, Зоя Харытановіч з малалетняй дачкой Алінай пайшла ў партызанскі атрад імя Сяргея Лазо брыгады імя Васілія Чапаева. Ён размяшчаўся за вёскай Узнож Васілевічскага раёна. У атрадзе працавала кухонным работнікам.
Пасля вайны Зоя Браніславаўна была накіравана на працу ў Іўеўскі раён Маладзечненскай вобласці. 14 жніўня 1945 года была прызначана дырэктарам Суботніцкай няпоўнай сярэдняй школы.
 
30 лістапада 1950 года пераведзена на працу дырэктарам Жамыслаўльскай развіваючай сямігадовай школы і настаўніцай біялогіі 5-7-х класаў. 15 жніўня 1955 года Зоя Браніславаўна перайшла на настаўніцкую працу і выкладала біялогію ў Жамыслаўльскай школе да выхада на пенсію 10 сакавіка 1967 года.
 
За ўдзел у партызанскім руху яна ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны II ступені (1985), а за шматгадовую працу ў адукацыі – медалём “За трудовое отличие” (1978).
Зоя Браніславаўна Харытановіч праводзіла вялікую работу па патрыятычнаму выхаванню вучняў.
 
Памерла 10 сакавіка 1985 года.
Ордэн Айчыннай вайны.jpg
 Ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені.
bottom of page