top of page
2.jpg
 Халупка Анатолій Грыгор'евіч
(1940 г.нр.)
— дырэктар саўгаса “Жамыслаўль” (1979-1984 гады), старшыня калгаса “Жамыслаўль” (1984-1995 гады) – перадавой гаспадаркі Іўеўшчыны.
Анатолій Грыгор’евіч Халупка нарадзіўся 10 мая 1940 года ў вёсцы Гарбатавічы Карэлічскага раёна. Пасля чатырох гадоў службы ў ваенна-марскім флоце СССР закончыў Горыцкую сельскагаспадарчую акадэмію. Працаваў заатэхнікам у саўгасе “Лідскі”.
У 1979 годзе кіраўніцтва вобласці накіравала Анатолія Грыгор’евіча дырэктарам у  гаспадарку – саўгас “Жамыслаўль”, каб вывесці яе ў перадавыя.
Сюды ён прыехаў з сям’ей. Жонка Людміла Станіславаўна пайшла працаваць галоўным эканамістам саўгаса. Новы дырэктар адразу павёў барацьбу з крадзяжом, безгаспадарнасцю, парушэннямі  працоўнай дысцыпліны.
Паступова рэканструіраваліся фермы: нарыхтоўваліся ў дастатку кармы, павялічывалася колькасць жывёлы. Штогод гаспадарка прадавала дзяржаве 750 тон мяса. Значна вырас машынна-трактарны парк, які налічваў 17 камбайнаў, 50 трактараў, 30 машын. Механізатары апрацоўвалі 2.800 гектараў ворыўных зямель. Ураджайнасць зерня з гектара павялічылася да 32 цэнтнераў. Валавы збор зерня складаў 4 тысячы тон у год.
 
У 1985 годзе за 1 месца ў раёне па надоях малака Анатолій Грыгор’евіч быў узнагароджаны нагрудным знакам “Ударнік 11-й пяцігодкі”.
Прыбыткі ў касу дазволілі выплачваць самыя высокія зарплаты ў раёне. Будавалася сучаснае жыллё. Крэдытаў не бралі. У Жамыслаўлі будавалі 10 кватэр за год. Паступова на полі вырас сучасны пасёлак з катэджаў, больш 60 кватэр атрымалі рабочыя і спецыялісты саўгаса. У Жамыслаўлі з’явіліся новыя вуліцы "Школьная", "Маладзёжная", "Садовая".
У 1984 годзе гаспадарка набыла новы статус, яна стала калгасам “Жамыслаўль”. Тут была пабудавана лепшая рамонтная майстэрня ў раёне, заправачная, гаражы для захоўвання тэхнікі. У 1990 годзе за сродкі гаспадаркі ў Жамыслаўль быў падведзены прыродны газ. Да 1995 года была поўнасцю перабудавана калгасная гідраэлектрастанцыя і заменена абсталяванне. Электраэнергія ішла ў агульную сетку, што дазволіла калгасу атрымоўваць добры прыбытак  кожны месяц.
За сродкі калгаса былі пабудаваны аб’екты сацкультбыту: баня, ФАП, пашырылі дабудовай дзіцячы сад, праклалі гравійныя дарогі Жамыслаўль – Гіравічы – Раманы, Жамыслаўль – Высоцкія, Суботнікі – Чарнэлі.
 
Анатолій Грыгор’евіч Халупка працаваў старшынёй калгаса “Жамыслаўль” да сакавіка 1995 года. Пры яго кіраўніцтве калгас уваходзіў у тройку перадавых гаспадарак раёна.
bottom of page