top of page
Фамільны герб Пешхолаў-Умястоўскіх.jpg
ЖАМЫСЛАЎЛЬСКАЯ ФУНДАЦЫЯ
32.png
Пасля смерці графа Уладзіслава  сямейная спадчына засталася Яніне, яна была ўладальніцай каля 19.500 гектараў зямлі і лясоў, маёнткаў і фальваркаў на Віленшчыне і Міншчыне.
Заўсёды ў памяці Яніны ўспаміналіся доўгія размовы з мужам, у якіх ён складаў свае планы на будачае: "Цяпер мы маем расійскі ўрад. Ён не дапусціць якой-небудзь фундацыі для яго непажаданай. Але  прыйдзе час, калі будзе магчымым прафінансаваць шпіталь, або іншае публічнае, народнае мерапрыемства... . Прадбачу сабе, напрыклад, як у Жамыслаўле будзе школа з інтэрнатам, дзе магла б выхоўвацца і вучыцца польская моладзь. Я бязмежна і цвёрда веру, што ты мяне разумеешь і глыбока пранікаеш у мае інтарэсы, і што ты адна здолееш здзейсніць мае намеры."
Пасля рэвалюцыі 1905-1907 гадоў, калі сітуацыя трохі супакоілася, Яніна вярнулася з Вільні і занялася завяршэннем будаўніцтва касцёла ў Суботніках, рамонтам у маёнтку і фальварках, будаўніцтвам новых леснічовак. Былі ўзведзены дзве вялікія аборы на сто галоў кароў і стайні для рабочых коней.
Насупраць уяздной брамы да палаца графіня паставіла скульптуру благаславёнай Найсвяцейшай Панны Марыі.
 
Пачалася Першая сусветная вайна, і Віленшчыну занялі немцы. Яніна Умястоўская разам з маці выехала з Жамыслаўля ў Вільню, а потым у Пецярбург. У 1921 годзе Яніна зноў вярнулася на Жамыслаўль, пахараніўшы ў 1917 годзе маці.
Не абмінулі ваенныя падзеі і палац. Усе каштоўныя рэчы былі скрадзены, засталася толькі частка кнігазбору. Знікла палова дабраўлянскай цэглы, пад будаўніцтва школы. Захаваўся толькі парк і сад. Праз Жамыслаўль пракаціліся і расійскія, і нямецкія войскі. Апошнія затрымаліся ў маёнтку даўжэй, выкарыстоўваючы яго для адпачынку.
Неўзабаве чарговая вайна, на гэты раз польска-бальшавіцкая (1919-1920), прайшла праз гэтую зямлю. І зноў Яніна для сваёй бяспекі пакінула Жамыслаўль, а пазней і Вільню. Вярнулася пасля пераможнай для Польшчы вайны.
 
У 1921 годзе Яніна становіцца маркграфіняй Умястоўскай, атрымаўшы арыстакратычны тытул ад Папы Бенедыкта ХV.
Адначасова з адраджэннем польскай дзяржавы адразу распачалася праца, якая датычыла сістэмы адукацыі, у тым ліку вышэйшай. Аднавіў сваю дзейнасць Віленскі ўніверсітэт імя Стэфана Баторыя. Гэтаму ўніверсітэту, да якога было рукой падаць, Яніна Умястоўская вырашыла перадаць Жамыслаўль на навуковыя мэты: 6 сакавіка 1922 года графіня Яніна Умястоўская і рэктар Віленскага ўніверсітэта прафесар Вітольд Станевіч падпісалі Акт дару.
Дар даваў падставы для стварэння фонду, мэтай якога была пабудова ў Жамыслаўле вышэйшай сельскагаспадарчай установы з інтэрнатам для студэнтаў, а таксама жаночай і мужчынскай гімназіі, з інтэрнатам на англійскі і швейцарскі ўзор.
Фонд быў створаны, але з самага пачатку ім дрэнна кіравалі. Кіраўніцтва ўніверсітэта быццам бы не ведала, што можна зрабіць з такім цудоўным дарам. Графіня Яніна Умястоўская, не могучы спакойна глядзець на тое, што робіцца з Жамыслаўлем, шмат разоў звярталася ў сенат навучальнай установы, да міністра веравызванняў і грамадскай асветы.
 
Урэшце, з дазволу новага рэктара ўніверсітэта, прафесара Станіслава Пігоня, які разумеў неабходнасць зменаў, 15 сакавіка 1927 года кіраўніцтва фонду перайшло ў рукі юрыста Зыгмунта Юндзілы і старшыні Віленскага сельскагаспадарчага таварыства Зыгмунта Рушчыцы. Новае кіраўніцтва, новыя людзі ўвялі сучасныя метады гаспадарання, якія неўзабаве пачалі даваць добрыя плады.
За некалькі гадоў да вайны графіня змяніла завяшчанне. Палац у Жамыслаўле  яна адпісала езуітам, якія часта наведвалі маёнтак і з якімі яна была ў добрых адносінах. Потым яна выехала ў Італію, дзе і памерла 6 лістапада 1941 года. Яна перажыла шмат падзеяў, якія змянілі аблічча Віленшчыны, аднак заўсёды Жамыслаўль вяртаўся да яе.
ДИЗАЙН 154.jpg
Скульптура Найсвяцейшай Панны Марыі
32.png
Дом адпачынку для выкладчыкаў Віленскага
Дом адпачынку для выкладчыкаў, 1930 год.
bottom of page