top of page
УЛАДЗІСЛАЎ І ЯНІНА УМЯСТОЎСКІЯ
Фамільны герб Пешхолаў-Умястоўскіх.jpg
32.png
Пасля смерці Юзэфы Умястоўскай маёнткі ў Віленскай і Мінскай губернях перайшлі ва ўласнасць адзінага сына Уладзіслава.
Уладзіслаў нарадзіўся 13.03.1833 годзе ў Вільні. У дзевяцігадовым узросце яго завезлі ў Пецярбург на вучобу ў Царскасельскі ліцэй. Пасля заканчэння ліцэя ён пайшоў на службу ў Гродзенскі гусарскі полк імя фон дэр Пахлена. Адслужыўшы ў арміі  ў рангу штабс-ротмістра, прыняў дадзены бацькамі маёнтак Пузіневічы над Нёманам, недалёка ад Навагрудка, а таксама мястэчкі Мір і Гарадзею ў тагачаснай Мінскай губерні. Праз некалькі гадоў, праведзеных у войску, цалкам прысвяціў сябе гаспадарцы ў Пузевічах, дзе навёў належны парадак.
Уладзіслаў не любіў разгульнага жыцця, любіў і цаніў спакойнае жыццё: захапляўся мастацтвам, паэзіяй, літаратурай. У вольны ад гаспадарчых спраў час выязжаў за мяжу, дзе набываў навыкі высокакультурнага, выхаванага, адукаванага чалавека. Наведаў краіны: Іспанію, Англію, Італію, Швейцарыю, Бельгію, Галандыю і Францыю, дзе пазнаёміўся з многімі знакамітымі асобамі: Аляксандрам Дзюма і яго сынам, Арсэнам Гаўзэ і іншымі.
У час сваіх шматлікіх падарожжаў, на адным з баляў, Уладзіслаў Умястоўскі пазнаўёміўся з маладой і прыгожай Янінай Вострарог-Садоўскай, дачкой магутнага магната з Валыні герба Налэнч. 
 
Нягледзячы на значную розніцу ва ўзросце, гэтае знаёмства закончылася шлюбам. Маладыя павянчаліся 15 ліпеня у 1882 годзе ў Варшаве. Яму тады было 48 гадоў, а ёй – 22. Месцам пастаяннага жыхарства сям'і стаў Жамыслаўль.
Пасля шлюбу маладая сям'я некаторы час жыла ў левым флігелі палаца, а ў ім самім распачалі рамонт.
Граф Уладзіслаў асабіста сачыў за многімі гаспадарчымі работамі. Ахвотна выкарыстоўваў новаўвядзенні, прымаў прафесійныя парады і дапамогу спецыялістаў па сельскай гаспадарцы, такіх, напрыклад, як варшаўскі інжынер-аграном Людвік Росман. Вёскі, што належылі да Жамыслаўля станавіліся ўсё больш дагледжанымі, багатымі.
У 1855 годзе Уладзіслаў пабудаваў новы бровар. Праца ў ім ішла днём і ноччу, а вырабленую гарэлку экспартавалі за мяжу. Гадавалі пчол, а з мёду выраблялі старапольскую медавуху. Аднак граф страга прытрымліваўся забароны піць алкаголь ў Жамыслаўле.
Экспартным матэрыялам была таксама і драўніна з клявіцкіх і жамыслаўльскіх лясоў. Бярвёны транспартаваліся на высокі бераг р. Гаўя, адкуль іх скочвалі ў ваду. Далей бярвёны сплаўлялі па р. Нёман, потым звязвалі ў плыты і сплаўлялі да Мастоў.
Была адчынена лесапільня пад назвай "Стэла", якая спачатку прыводзілася ў рух з выкарыстаннем энергіі вады з рэчкі, а пазней – пры дапамозе лакамабіля. На лесапільне выраблялі дошкі і гонты.
Пры млыне ўзніклі ганчарня і валюш. На дабраўлянскай цагельні выраблялася цэгла і чарапіца пры дапамозе машын, выпісаных з Францыі. Быў пабудаваны вялікі склад для машын і сельскагаспадарчай тэхнікі.
Зямля, якая апрацоўвалася, давала добры ўраджай. Тут раслі: амерыканскае высовае жыта з поўным коласам, авёс, канюшына, лубін, сырадэля, гарох, розныя сарты бульбы і іншае. Ствараліся таксама доследныя палеткі, на якіх выпрабоўваліся новыя разнавіднасці раслінаў.
 
У Суботніках быў драўляны невялікі касцёл, пабудаваны ў 1774 годзе былым уладаром мястэчка Ежы Абрамовічам. Ганна Умястоўская (бабуля Уладзіслава) дабудавала да яго ў 1809 годзе мураваную капліцу. Капліца трымалася яшчэ моцна, а касцёл паступова старэў. Пасля доўгіх перамоў урад даў дазвол на пабудову новага касцёла. Шмат было цяжкасцяў у час той пабудовы, але ў 1904 годзе адбылася кансэкрацыя новага касцёла.
Шматлікія клопаты і цяжкасці адмоўна адбіліся на здароўі графа, і 16 студзеня 1905 года ў Вільні перастала біцца яго сэрца.
Быў граф Уладзіслаў вясёлага характару. Вельмі асцярожны ў адносінах да іншых, паважаў людзей працавітых, паводле іх маральнай вартасці, не кланяўся высокім чынам, не ганарыўся сваім становішчам, не любіў падхалімаў. Заўсёды быў замкнуты ў сабе, пакуль кагосьці бліжэй не пазнаваў. Не іграў у карты, не піў, быў прыкладным чалавекам. Затое сярод людзей нізкай маральнай вартасці і характару не быў, як кажуць, у пашане.
Згодна з волей памерлага, пахаваны быў сціпла: памінальную імшу правялі ў Вільні, а труну з целам перавезлі ў Суботнікі.
Яніна Умястоўская
Уладзіслаў Умястоўскі
Уладзіслаў і Яніна Умястоўскія
Касцёл Св.Уладзіслава
ў Суботніках
ДИЗАЙН 085.jpg
32.png
bottom of page