top of page
Соломенные Украшения

ЖОЎТЫ КОЛЕР

Zazhynki_12-800x445.jpg

Скачуць сонейка асколкі

Пасля дожджыку ў вадзе.

Весялейшае вяселкі

Не пабачыш анідзе.

Пахне збожжа свежым хлебам.

Сыпле золата жніво.

Жаўрукі звіняць пад небам —

Славяць свету хараство.

Ha бяpoзe – бeлы бyceл.

Пaд бяpoзaю – pyчaй.

A зaвeццa Бeлapyccю

нeпaўтopны poдны кpaй.

Урывак з верша "Беларусь"

А.Вольскага

  Глыбокае сімвалічнае значэнне ў беларусаў мае ЖОЎТЫ (залацісты) колер. Гэта колер сонца, жыцця, багацця, асветы... Гэта налітыя сонечным святлом і цяплом каласы збожжа, якія так і просяцца ў засекі. Гэта мастацкія творы з саломкі, якую паэтычна называюць “беларускім золатам”.

   Нашы продкі верылі ў магічную сілу саломы і збожжа, якія захоўваюць у сабе жыватворную сілу прыроды. Таму так шанаваўся апошні сноп, прыбраны з поля, які захоўваўся ў доме да новага ўраджаю. Саламяныя "павукі", коні, птушкі, лялькі - гэта не проста цацкі і хатнія ўпрыгожванні, гэта сакральныя сімвалы, абярэгі.

bottom of page