top of page
Желтые и белые цветы

ЗЯЛЁНЫ КОЛЕР

Восход

На карце вялікага свету
Яна – як зялёны лісток,
Сасмаглая песня лета,
Жывое вады глыток,

Адвечная калыханка,

Душы запаветны куток.
Трапеча гарачым ранкам
На дрэве нястомны лісток,

А ў навальніцу б'ецца,
Нябачны паміж лісця,
Як роднае матчына сэрца,
Што мне даражэй жыцця.

                                                       В.Вітка

   Беларусь – цікавы і непаўторны край. Няма тут ні мора, ні высокіх гор, ні бязмежных стэпаў, ні пясчаных пустынь. Але нямала тут цудоўных зялёных куткоў, якія пакідаюць незабыўны след у памяці кожнага, хто тут жыве або наведвае нашу краіну ў якасці госця.

  ЗЯЛЁНЫ колер - колер нашай цудоўнай прыроды: запаведных  лясоў, духмяных лугоў, вясенніх палеткаў... Акрамя таго, гэты колер сімвалізуе жыццё, адраджэнне, маладосць і працавітасць...

 

bottom of page