top of page
maxresdefault.jpg

БЕЛЫ КОЛЕР

radushnie.jpg

Чыстая мая!
Родная ты мая!
Белая ты мая!

Белыя косы дзяўчат,
Белыя плечы бяроз,
Белыя россыпы золкіх
Чыстых світальных рос.

Белых туманаў плыні,
Белыя вершы буслоў.
Ціхая завадзь Бялыніч,
Рык белавежскіх зуброў.

Вейкі рамонкаў белых,
Белыя грывы завей.
Чыстыя душы смелых,
Простых тваіх людзей.

 

Ул. Скарынкін

  Беларусь – адна з нешматлікіх краін, у назве якой прысутнічае колер. Спроб нейкім чынам гэтую прысутнасць растлумачыць рабілася шмат і здаўна. Частка гэтых тлумачэнняў, нягледзячы на іх спрэчнасць, прыжылася ў нашай  свядомасці, зрабілася складнікам нацыянальнага міфа.

  Чаму ж нас называюць беларусамі? Адны кажуць, што ад БЕЛАГА колеру льняной вопраткі і светлых валасоў нашых жыхароў. Іншыя сцвярджаюць, што белая - значыць вольная, чыстая. Яшчэ нам падабаецца варыянт, дзе прычынай называецца “мноства буслоў”.

  Усе гэтыя версіі, хай сабе не надта навуковыя, затое пазітыўныя, ствараюць вобраз чагосьці вольнага, белага і чыстага… Беларусі!

bottom of page