МЫ МАЛЮЕМ БЕЛАРУСЬ!
Аб праекце
Распрацоўшчык: Іўеўская раённая бібліятэка
Тэрмін рэалізацыі: 2022 год
Мэта: знаёмства карыстальнікаў з гісторыяй, культурай Беларусі і малой радзімы; папулярызацыя нацыянальнай мовы і літаратуры; патрыятычнае выхаванне; развіццё інтарэса да асаблівасцей і непаўторнасці роднай зямлі.
Мэтавая аўдыторыя: дзеці і падлеткі.
Ці заўважалі вы калі-небудзь, у якой прыгожай краіне мы жывём? Якая багатая яна на звычаі і традыцыі, якую славутую гісторыю мае, колькі знакамітых людзей нарадзіла!... Якая ж яна ‒ наша зямля?...
Беларусь, як рознакаляровая вясёлка, вабіць сваёй прыгажосцю, чысцінёй, утульнасцю. Гэта і залатыя палі збажыны з сінімі вочкамі валошак, і зялёныя пушчы, і блакітныя рэкі і азёры. А якая гаворачая назва у нашай краіны! Навукоўцы сцвярджаюць, што “Белая Русь” – значыць святая, свабодная, незалежная.
Паглядзіце ўважліва на палітру фарбаў: колеры дапамогуць нам стварыць вобраз нашай Радзімы. Цікава, што прапануе нам кожны колер?...
Запрашаем разам з намі разгадаць таямніцу колераў Беларусі!
Мы малюем Беларусь!