ЧЫРВОНЫ КОЛЕР
А колер чырвоны –
Колер світання.
За поступ наш годны –
Сімвал змагання,
Агню і трывогі,
І кроўнага брацтва,
Цяжкой Перамогі –
Святога багацця.
Урывак з верша "Наш сцяг" М.Пазнякова
“Ганаруся табой, Беларусь!”.
На "рознакаляровай палітры" нашай Радзімы засталася ЧЫРВОНАЯ фарба – колер гонару, павагі і памяці пра нашых продкаў, знакамітых землякоў – беларусаў, а таксама людзей, якія аддалі сваё жыццё за нашую шчаслівую будучыню.
Мы ганарымся людзьмі, якія нарадзіліся на Беларусі і праславілі яе на ўвесь свет: Францыск Скарына – пачынальнік беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання, Марк Шагал – вядомы ва ўсім свеце мастак, Янка Купала і Якуб Колас – класікі беларускай і сусветнай літаратуры, Жарэс Алфёраў – Нобелеўскі лаурэат па фізіцы... . Гэты спіс можна працягваць і працягваць.
Мы ганарымся тым, што жывём ў Беларусі. Наша Радзіма – гэта дзіўная краіна са сваім цікавым мінулым, поўным легенд і паданняў, багатай культурнай спадчынай. Не менш цікава і сучаснасць нашай краіны, якая ў працэсе актыўнага культурнага і эканамічнага развіцця паступова мяняе сваё аблічча. І толькі ад нас з вамі залежыць, якой будзе наша Беларусь ў будучым.