ЧОРНЫ КОЛЕР
... А я ж у памяці нясу
Яшчэ жахлівы колер чорны –
Заледзянелы, чорны сум
Удоў і сірат незлічоных...
І чорны дым парахавы,
Дзе чорны воран на магіле,
І чорны колер у травы,
Што агнямётамі палілі...
Урывак з верша
"Якога колеру вайна" Г.Бураўкіна
Вайна - гэта адно з самых цяжкіх выпрабаванняў, якое толькі можа выпасці на лес чалавека. ЧОРНАЙ старонкай назаўжды засталася яна ў гісторыі Беларусі.
Мы жывём у мірны час і ўсё роўна адчуваем на сэрцы страх, калі гаворым пра вайну, а як жа адчувалі сябе тыя, хто жыў у час вайны, хто ваяваў? Можна толькі ўяўляць, як было страшна, як хацелася жыць людзям у той час.
Мы не павінны, мы проста не маем права забываць тых мужных людзей, што змагаліся дзеля нас, за нашу незалежнасць.Вельмі дарагой цаной дасталіся нам мір, шчасце і свабода.