top of page
БЛАКІТНЫ КОЛЕР
Зямля з блакiтнымi вачамi -
Раздолле рэчак i лугоў!
Тут называюць Васiлькамi
На Беларусi хлапчукоў
Звiняць крынiцы, як цымбалы,
Сцяжынкi свецяць у лясах.
Палі, узгоркi, перавалы -
Прасторны шлях, далёкi шлях!
Твае сыны, твае унукі,
Мы любiм гул тваiх бароў.
І рэкi цягнуцца, як рукi,
Да цёплых, верных рук сяброў.
Э.Агняцвет
“Назірайце за тым, як бягуць рэкі, ззяюць блакітам азёры”.
Нашу прыгожую зямлю людзі называюць гучнымі метафарамі — "Беларусь сінявокая", або "Край блакітных азёр". Гэтыя назвы, як вядома, з’явіліся дзякуючы шматлікім азёрам і рэкам, якімі славіцца наша краіна. Вялікія і зусім непрыкметныя, з гарадамі па берагах і схаваныя сярод ляснога гушчару, па-свойму прыгожыя, авеяныя рамантычнымі легендамі...
bottom of page