top of page

ФОТАФАКТЫ

Спектакль "Свякроўка" па п'есе І.Бобіча. Галоўныя ролі выконвалі супрацоўнікі Іўеўскай раённай бібліятэкі.

divider-21549931819f.png

Круглы стол “Ільдэфонс Бобіч: святар, пісьменнік, асветнік”, удзел у якім прымалі: Г.М. Грыбаў (кандыдат філасофскіх навук, прафесар, былы загадчык кафедры філасофіі і культуралогіі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта),  краязнаўцы В.В. Мароз і І.М.Буйко, пробашч касцёла Св. апосталаў Пятра і Паўла Я. Гавецкі, супрацоўнікі Іўеўскай раённай бібліятэкі, Іўеўскага музея нацыянальных культур і чытачы.

Інфармацыйная гадзіна для вучняў старэйшых класаў “Святар. Пісьменнік. Асветнік. Ільдэфонс Бобіч”.

30 сакавіка 2014 г. у Іўі адзначылі 70-ую гадавіну смерці былога пробашча парафіі кс. Ільдэфонса Бобіча. На ўрачыстасць прыбыў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, святары з Іўеўскага дэканату і іншыя госці. Сустрэча скончылася малітвай і спевам велікодных песен каля магілы святара,які пахаваны каля парафіяльнага касцёла.(Фота кс. Ю. Марціновіча).

bottom of page