электронны даведнік
ВЯРТАЕМ ЗАБЫТЫЯ ІМЁНЫ
Ільдэфонс Бобіч (Пётра Просты)
Дата апошняга абнаўлення: 07.09.22 г.
“…Чалавекам быў ён простым…”
(з успамінаў Юзэфа Юркевіча – жыхара г. Іўе)

Магчыма, каго-небудзь зацікавіць той факт, што на тэрыторыі Іўеўшчыны жыў i працаваў такі неардынарны, адукаваны чалавек, значная асоба не толькі ў нацыянальнай літаратуры, але наогул у гісторыі Бацькаўшчыны.
Да нядаўняга часу ў Іўі яшчэ жылі людзі, якія помнілі Ільдэфонса Бобіча, прынамсі, адзін з ix − Юзэф Юркевіч (ужо памёр), які шмат гадоў працаваў у касцеле побач са святаром, дапамагаў яму. Нам удалося пагутарыць з гэтым чалавекам, праўда, на момант сустрэчы чалавеку было ўжо 91 год. Яму цяжка было гаварыць, але тэма размовы, па ўсяму бачна, кранула яго сэрца і душу.
− У ксяндза нашага было шмат кніг. Ён складаў вершы, чытаў нам, і заўжды падкрэсліваў, што самае галоўнае багацце чалавека − гэта яго адукаванасць, уменне пісаць, чытаць, дакранацца да крыніц разумнага, вечнага. У яго ёсць верш, які прысвечаны менавіта таму, аб чым я кажу.
Стары чалавек праз паўвека памятаў вершы свайго святара. Чытаў іх на польскай мове. На шчасце, мы знайшлі i пераклад як раз таго твора, аб якім гаварыў Юзэф Юркевіч:
Я не зайздрошчу нідзе i нікому,
Крый мяне, Божа! ... Крый мяне, Божа!..
Толькі адному зайздрошчу, панове,
Хто добра пісаці ўмее i можа.
Дайце мне пёры, дайце мне карту,
Навучыце пёрам вадзіць, як трэба.
Так бы пicaў я, так бы лятаў я,
Быццам маланка па цёмным небе!
Cпicaў бы відокі я цэлага свету —
Як кожны пекны, кожны адменны!
А зараз хутка марнею ўлету,
Бо невучоны, бо непісьменны.
− Добрым ён быў ксяндзом, − гаворыў наш субяседнік, − і гаварыў папросту, i чалавекам быў простым…
Гутарыў Ю. Камягін.
ДАДАТКОВЫ МАТЭРЫЯЛ:
2. Камягін, Ю. Ён быў чалавекам няпростага лёсу / Ю. Камягін // Іўеўскі край. − 2015. − 2 февраля [электронный ресурс]. − Рэжым доступу: https://ivyenews.by/novosti/2452-jon-by-chalavekam-nyaprostaga-ljosu.html.