top of page
20220318_122058.jpg

“Дай жа Божа, каб скарэй адчыніліся вочы нашаму Беларусу і каб ён скарэй зразумеў, чаго яму найбольш і за ўсё пільней патрэба!”.

 

                                                                                                   Пётра Просты

divider-21549931819f.png

Жыццёвы і творчы шлях

  

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   Менавіта падчас навучання ў гімназіі ён упершыню заявіў пра сябе як пра беларускага празаіка-адраджэнца, апублікаваўшы некалькі твораў у віленскай газеце “Наша Ніва”.

   Разам з жаданнем працаваць на ніве беларускай літаратуры Ільдэфонс Бобіч востра ўсвядоміў сваё святарскае прызначэнне, і ў 1909 годзе становіцца студэнтам Віленскай духоўнай семінарыі. Падчас вучобы ў семінарыі (1909-1911 гг.) праявіў сябе добрым навучэнцам і клерыкам. Тут ён яшчэ больш зацікавіўся беларускім адраджэнскім рухам, далучыўся да гуртка семінарыстаў, удзельнікамі якога ў часы вучобы былі маладыя клерыкі: Міхал Пятроўскі, Язэп Германовіч, Андрэй Цікота, Віктар Шутовіч і іншыя.

   Здольнага студэнта заўважылі, і ў 1911 годзе малады беларус выпраўляецца для атрымання вышэйшай філасофскай адукацыі ў Рым у Папскі ўніверсітэт. Там, у далёкай Італіі, ён шырока прапагандаваў беларускую справу дзеля адраджэння і росквіту роднай зямлі.  

   У Рыме ў 1914 годзе Ільдэфонс Бобіч атрымаў ад Папы Рымскага Пія Х важны для беларускіх адраджэнцаў знак духоўнай падтрымкі. На прыватнай аўдыенцыі Ільдэфонс папрасіў апостальскага благаславення на выданне першай беларускай каталіцкай газеты “Беларус”, якая выдавалася ў Вільні ў 1913-1915 гг. (першы нумар выйшаў 13.01.1913 года). Рэдактарам-выдаўцом газеты, якая друкавалася лацінкай на беларускай мове, быў А. Бычкоўскі, а з №5 за 1914 год – Б. Пачопка. Эпіграфам да ўсіх нумароў былі словы з Евангелля: “Шкада мне гэтага народу ... бо не мае што есці”. У газеце “Беларус” надзвычай часта змяшчаліся артыкулы Бобіча, пераважна на рэлігійныя тэмы.

   Пасля вяртання з Рыма ў 1913 годзе Ільдэфонс Бобіч скончыў  навучанне ў Віленскай духоўнай семінарыі i 27.07.1915 года ў Мінску быў пасвечаны ў святары. Гэта быў якраз той час, калі беларуская мова пачынала займаць належнае ёй месца ў храме і малады святар не быў у баку.

   Працаваць прыходзілася ў розных прыходах: служыў вікарыем у Друі, пасля – пробашчам у Ідолцы, на Дзісеншчыне (1917-1920 гг.), вікарыем пры Віленскай катэдры i адначасова да 1923 года – выкладчыкам Закона Божага ў Віленскай беларускай гімназіі. Адметнасцю святарскай справы Ільдэфонса Бобіча былі яго беларускамоўныя богаслужэнні – казанні на беларускай мове.

   У гэты час беларускім каталіцкім духавенствам праводзяцца шматлікія спробы па ўвядзенню беларускай мовы ў касцёлах на этнічных беларускіх землях. Падтрымку ў гэтым накірунку беларускім католікам аказваў віленскі біскуп Юрый Матулевіч.

    Ксёндз Ільдэфонс Бобіч прымаў удзел у з’едах беларускіх святароў у Мінску (1917 г.) і Вільні (1921 г.). На з’ездзе ў Вільні ён зачытаў рэферат “Аб беларускім рэлігійным выдавецтве”. Таксама Віленскі з’езд прыняў цэлы шэраг пастаноў, у якіх планавалася пашырэнне беларускага слова ў касцёле, да прыкладу, увесці беларускую мову як прадмет выкладання ў Віленскай духоўнай семінарыі, на пасаду біскупа-суфрагана прызначыць кагосьці з беларускіх святароў.

   У 1921-1922 гг. І. Бобіч выдаў вельмі каштоўную і патрэбную працу ў трох частках пад назвай “Нядзельныя Эвангеліі і навукі” [12, 13].

 

                                           

 

 

 

 

 

 

 

   Апошні перыяд жыцця Ільдэфонса Бобіча звязаны з мястэчкам Іўе, куды ў якасці ксяндза і дэкана Вішнеўскага дэканата ён быў пераведзены ў 1930 годзе. 

1. Кс. І.Бобіч (1890-1944 гг.).jpg

   Ільдэфонс Бобіч - святар, доктар філасофіі, празаік, публіцыст, перакладчык..., у літаратуры ён быў вядомы як пісьменнік Пётра Просты. На жаль, сёння ў Беларусі большасці людзей нічога не гаворыць яго імя, між тым асоба І. Бобіча заслугоўвае ўвагі, яго бібліяграфія налічвае 214 твораў. Хоць ў афіцыйнай біяграфіі, уключанай у пяцітомную энцыклапедыю “Беларускія пісьменнікі” яна звужана і змяшчае толькі 14 назваў.

   Інфармацыя, якую можна атрымаць пра знанага ў нашаніўскую пару і міжваеннае дваццацігоддзе аўтара даволі сціслая: у даведніках і энцыклапедыях змешчаны фактаграфічныя сухія, да таго ж далёка не поўныя і не зусім дакладныя звесткі пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка.

   Ільдэфонс Бобіч нарадзіўся 22 студзеня 1890 года ў сям’і Канстанціна і Юзэфы Бобічаў у в. Дзедзіна Дзісненскага павету Віленскай губерні (цяпер Міёрскі раён Віцебскай вобласці).

   Улетку 1909 года ў Коўне завяршыў гімназічную адукацыю, атрыманне якой для выхадца з сялянства было з’яваю рэдкаю.

4. Сустрэча кс. І.Бобіча з моладдзю, м. Германовічы, 1929 г..jpg

   У 1923 годзе Ільдэфонс пакідае Вільню, яго перавялі на месца пробашча ў мястэчку Германавічы Дзісенскага павета (цяпер Шаркаўшчынскі раён), дзе ён будзе адначасна віцэ-дэканам, а пазней дэканам Міёрскага дэканата.   

   Далейшыя звесткі пра яго жыццё вельмі скупыя. На Дзісеншчыне святар адыходзіць ад актыўнага ўдзелу ў адраджэнскім руху, зусім перастае выступаць у друку як празаік, цалкам аддаецца пастырскай і тэалагічнай працы. Ён арганізуе моладзевую суполку, працуе ў мясцовай школе. У богаслужэннях, як і раней, І. Бобіч выкарыстоўвае беларускую мову.

   Тут у 1941 годзе напісаны два тамы беларускамоўных казанняў “Роднае слова ў касцёле” і “Навучайце ўсе народы”, так і не выдадзеныя да сённяшняга дня. Планаваў напісаць яшчэ чатыры тамы, але нечаканы арышт перарваў усе яго планы.

   У 1942 годзе святар Ільдэфонс Бобіч разам з вядомымі зараз ксяндзамі-пакутнікамі i іншымі інтылігентнымі людзьмі, быў забраны фашыстамі ў Лідскую турму. Там, у засценках гестапаўцаў ён правёў дзесяць месяцаў.

   Сястра святара, сабраўшы значную суму грошай, выкупіла яго. Пасля 2 лютага 1943 года Ільдэфонса Бобіча выпусцілі з турмы. 10 сакавіка 1943 года ўсе астатнія ксяндзы (9 святароў) былі вывезеныя ў лес і там растраляныя над прыгатаванай ямай. Не надоўга перажыў сваіх паплечнікаў Ідэльфонс Бобіч. Праз дзевяць месяцаў святара-асветніка не стала.

   Пахаваны ў Іўі каля касцёла Св. Пятра і Паўла.

   Балюча, што імя гэтага таленавітага, аддадзенага Беларусі чалавека, так і няведама сучаснікам.

14. Касцёл Св.  Пятра і Паўла пры кляштары бэрнардынаў і яго пробашч кс.з Ільдэфонс Бобіч,

Тэлефон:

8015 95 69913

8015 95 69912

Email:

Адрас:

ДУК "Іўеўская раённая бібліятэка"

231337, Гродзенская вобл.,

г.Іўе, вул. 1 Мая, 4

bottom of page