top of page
электронны даведнік
ВЯРТАЕМ ЗАБЫТЫЯ ІМЁНЫ
Ільдэфонс Бобіч (Пётра Просты)
Дата апошняга абнаўлення: 07.09.22 г.
ФОТАФАКТЫ
Спектакль "Свякроўка" па п'есе І.Бобіча. Галоўныя ролі выконвалі супрацоўнікі Іўеўскай раённай бібліятэкі.

Круглы стол “Ільдэфонс Бобіч: святар, пісьменнік, асветнік”, удзел у якім прымалі: Г.М. Грыбаў (кандыдат філасофскіх навук, прафесар, былы загадчык кафедры філасофіі і культуралогіі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта), краязнаўцы В.В. Мароз і І.М.Буйко, пробашч касцёла Св. апосталаў Пятра і Паўла Я. Гавецкі, супрацоўнікі Іўеўскай раённай бібліятэкі, Іўеўскага музея нацыянальных культур і чытачы.
Інфармацыйная гадзіна для вучняў старэйшых класаў “Святар. Пісьменнік. Асветнік. Ільдэфонс Бобіч”.
30 сакавіка 2014 г. у Іўі адзначылі 70-ую гадавіну смерці былога пробашча парафіі кс. Ільдэфонса Бобіча. На ўрачыстасць прыбыў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, святары з Іўеўскага дэканату і іншыя госці. Сустрэча скончылася малітвай і спевам велікодных песен каля магілы святара,які пахаваны каля парафіяльнага касцёла.(Фота кс. Ю. Марціновіча).
bottom of page