top of page
№ 11 (1134) / 2022

У нумары:

  • Рубрыка “Культурная хроніка” прапануе акунуцца ў гісторыю і згадаць, чаму “Лістапад” — унікальная падзея.

  • З рубрыкі “Дайджэст” даведаецеся, з жыхарамі якой краіны мы салідарныя і чые нагоды для шчасця нам бліжэй.

  • У гасцях рубрыкі “Гісторыя поспеху” музыканты культавага метал-гурта “Арыя”, якія раскажуць пра музычнае шоу з трохузроўневай сцэнай, пастаянным пераапрананнем удзельнікаў і акрабатычнымі нумарамі.

  • Чаму Агінскі заслужыў такую ​​павагу грамадства і ці быў ён “чалавекам эпохі адраджэння” высветлілі ў рубрыцы “Школа журналістыкі”.

Бярозка №11 2022.jpg
№ 10 (1133) / 2022

У нумары:

  • У рубрыцы “Беларуская літаратура” чытайце матэрыял пра першы беларускі зомбі-хорар “1813” 2016 года.

  • Рубрыка “Школа журналістыкі” закранае паўсюдныя праблемы масак на людскіх тварах і адзіноты ў натоўпе.

  • У рубрыцы “Дайджэст” чытайце гісторыі нашых чытачоў, каму давялося сутыкнуцца з неверагодным.

  • Рубрыка “Гісторыя поспеху” расказвае пра айцішніка і дыджытал-мастака з Гродна Артура Басака, эксперта па тэме жудаснага ўбрання на Хэлоўін, і паказвае яго працы.

  • Рубрыка “Культурная хроніка” знаёміць з дэтэктыўным мюзіклам “Джэк-трыбушыльнік” Уладзіславы Арцюхоўскай.

Бярозка №10 2022.jpg
№ 9 (1132) / 2022

У нумары:

  • У рубрыцы “Незапыленае” шукайце рэпартаж з Добруша са святкавання дваццаць дзявятага Дня пісьменства.

  • З рубрыкай “Ля вытокаў” узгадваем вынікі Рыжскага мірнага дагавора, як адчувалі сябе раз’яднаныя на працягу 20 гадоў беларусы, і што казаў тагачасны міністр замежных спраў Польшчы Юзаф Бек.

  • У рубрыцы “Мястэчка” раскажуць, як падарожнічаць аўтаспынам.

  • Рубрыка “Hist” прапануе даведацца, якія павер’і існавалі ў мінулыя стагоддзі, і адправіцца ў падарожжа па малюнках на кары.

  • З рубрыкай “Практыкум” разбіраемся, якім месцам павінен быць для дзіцяці дом, як справіцца са стрэсам у перыяд навучання, а таксама шмат у чым іншым.

Бярозка № 9 2022.jpg
№ 8 (1131) / 2022

У нумары:

  • Простыя і эфектыўныя парады па захаванню экалогіі атрымаеце у рубрыцы “Заяўка на Парнас”.

  • Пра дванаццаты сезон “Фотавеламарафона”, якім запомнілася летняя трыяда 2022 жыхарам беларускай сталіцы даведаецеся  ў рубрыцы “Марафон”.

  • Рубрыка “Ля вытокаў” распавядзе пра хрысціянскі цуд без тармазоў ці некалькі вельмі дзіўных выпадкаў боскага ўмяшання.

  • Рубрыка “Незапыленае” запрашае звярнуць увагу на сталіцу правядзення свята да Дня беларускага пісьменства.

  • У рыбрыцы “Дайджэст” вас чакае памятка пра камфортнае жыццё ў халады і сродкі ад восеньскай меланхоліі.

  • Светлы празаічны твор, прысвечаны дзіўнай восені, шукайце ў рубрыцы “Заяўка на Парнас”.

  • Пра цікавыя прыгоды хлопчыка Славы і… чарапахі чытайце таксама ў рубрыцы “Заяўка на Парнас”.

Бярозка №8 2022.jpg
№ 7 (1130) / 2022

У нумары:

  • Наколькі важнае месца ў кіберпанк-культуры займае музыка даведаецеся ў рубрыцы “Дайджэст”.

  • Як анімэ натхняе на стварэнне твораў у жанры кіберпанка раскажуць ў рубрыцы “Праектар”.

  • Ппа якім маршрутам праехалі школьнікі Беларусі і Расіі ў “Цягніку памяці” ўзгадаем з рубрыкай “Незапыленае”.

  • Як студэнтка БДУ папулярызуе спадчыну вядомага мастака даведаецеся ў рубрыцы “Гісторыя поспеху”.

  • Чаму абавязкова трэба паглядзець беларускі анімацыйны мультсерыял “Тошка і яго сябры” растлумачаць у рубрыцы “Марафон”.

Бярозка №7 2022.jpg
№ 6 (1129) / 2022

У нумары:

  • Асаблівасці містычнага палявання на ведзьмаў, чараўніц у Беларусі ў рубрыцы “Hist”;

  • Культурныя, архітэктурныя і гістарычныя адметнасці Гродна ў рубрыцы “Незапыленае”;

  • Мультфільм “Дзед», зняты на “Беларусьфільме» па матывах беларускіх народных казак, і пра мультфільм “Я чырванею” ад студыі Pixar у рубрыцы “Марафон”;

  • Самыя цікавыя культурныя падзеі сталіцы і рэгіёнаў у ліпені ў рубрыцы “Культурная хроніка”;

  • Сакрэты поспехаў гульцоў інтэлектуальных гульняў у рубрыцы “Гісторыя поспеху”;

  • А таксама пазнаёміцеся з творчасцю равеснікаў у рубрыцы “Заяўка на Парнас”.

Бярозка №6 2022.jpg
№ 5 (1128) / 2022

У нумары:

  • Рубрыка “Марафон” запрашае прыхільнікаў анімацыі паглядзець атмасферны і пранізлівы мультфільм «Цацка».

  • Гісторыя беларускага Палесся ў рубрыцы “Незапыленае”.

  • Пра археалагічны комплекс у Рэчках даведаецеся ў рубрыцы “Ля вытокаў”

  • Якой была першая фотакарціна і колькі часу марнавалі на “праяўку” расскажуць у рубрыцы “Hist”.

  • Рубрыка “Культурная хроніка” падзеліцца ідэямі культурнага адпачынку ў сталіцы і не толькі.

  • А таксама вас чакаюць новыя творы рубрыкі “Школы журналістыкі” і на “Літаратурных старонках”.

Бярозка №5 2022.jpg
№ 4 (1127) / 2022

У нумары:

  • У рубрыцы "Гісторыя поспеху" свае вынікі падсумавала пераможца адімпіяды па рускай мове Паліна Каско.

  • Рубрыка "Hist" падрыхтавала невялічкую падборку самых прыгожых карцін, прысвечаных найзначнейшай падзеі ў гісторыі чалавецтва – Вялікадню.

  • Для ўсіх, хто не толькі любіць чытаць, але і хоча ў будучыні друкаваць кнігі, а таксама пра іншыя падрабязнасці і дэталі добрага друку вы даведаецеся з артыкула "Паліграфічнае мастацтва".

  • Загадзя рыхтавацца варта не толькі да адказных момантаў, але і да адпачынку. Якраз падрыхтоўцы да летніх вакацый і прысвечаны артыкул "На старт, увага, канікулы!".

  • Рубрыка "На карысць" прапануе звярнуць увагу на артыкул пра мікразеляніну – і прыгожа, і карысна.

  • "Літаратурныя старонкі" таксама чакаюць сваіх першых чытачоў.

Бярозка № 4 2022.jpg
№ 3 (1126) / 2022

У нумары:

  • Шукаем ключыкі да “добрых усмешак” у рубрыцы “Дайджэст”.

  • Паглыбляемся ў гісторыю натуральнай крыніцы шчасця — анімэ з рубрыкай “Праектар”.

  • Чытаем інтэрв’ю з творчымі людзьмі, што атрымліваюць ад сваёй дзейнасці задавальненне: акцёрам тэатра Дзмітрыем Цыбулькай, таленавітай спявачкай Хеленай Мерааі і блогерам @evgbzns.

  • Новыя творы маладых таленавітых аўтараў у рубрыках “Заяўка на Парнас” і “Літаратурныя старонкі”.

Бярозка №3 2022.jpg
№ 2 (1125) / 2022

Чытайце ў нумары:

  • Рэцэнзію на сонечны і гуманістычны мультфільм “Энканта” у рубрыцы “Праектар”.

  • Напярэдадні 8 сакавіка рубрыка “Дайджэст” пераканае вас: клёвыя беларускія пісьменніцы ёсць.

  • У рубрыцы “Крыніцы натхнення” — парады, як збіраць мары, нанізваючы пацеркі на нітку.

  • Агляд на эстэтыку Цёмнай акадэміі, у якой, насуперак назве, самыя светлыя памкненні.

  • Рубрыка “Заяўка на Парнас” пазнаёміць з новымі казкамі, вершамі, светлымі фантазіямі.

Бярозка №2 2022.jpg
№ 1 (1124) / 2022

Чытайце ў нумары:

  • ‍Пра супергерояў нашага часу — сацыяльных работнікаў чытайце ў рубрыцы “Дайджэст”.

  • Як жывецца людзям, якія не падобныя да іншых, даведаецеся ў рубрыцы “Праектар”.

  • Пра абярэг, што здольны аб’яднаць сям’ю, чытайце ў рубрыцы “Незапыленае”.

  • Глядзім  мультфільм, які быццам бы пра адзіноту, але ў той жа час і пра сяброўства — у рубрыцы “Праектар”.

  • Ці варта чытаць кнігі пра булінг? Аналізуем з рубрыкай “Навуковая праца”.

  • Пра тое, чым карміць цмока і навошта іх баяцца, даведаемся ў “Кулінарнай школе кухарчыкаў”.

Бярозка№1 2022.jpg
№ 12 (1123) / 2021

Чытайце ў нумары:

  • Рубрыка “Праектар” падрыхтавала для вас невялічкі спіс калядных спэшлаў з нашых любімых мультсерыялаў і  фільмаў.

  • Спіс камп’ютарных гульняў з навагодняй атмасферай, якія дапамогуць адчуць гэтую пару года лавіце у рубрыцы “Level 80”.

  • Пра пошук сябе, праблемы сучаснага мастацтва і тое, як развівацца ў тэатральнай сферы даведаецеся ў інтэрв’ю з Вадзімам Асаёнкам у рубрыцы “Праектар”.

  • Калі вы хочаце нешта стварыць, ніхто не створыць, акрамя вас. Натхненне шукайце ў артыкуле пра дзяўчыну, якая сваімі рукамі вяжа цацкі.

  • У рубрыцы “Дайджэст” атрымаеце парады, што можна зрабіць, каб добра правесці 2022 год.

Бярозка №12 2021.jpg
№ 11 (1122) / 2021

Чытайце ў нумары:

  • Як зрабіць апошні месяц восені яскравым і запамінальным? Артыкул «Рэцэпт утульнага лістапада» падрабязна адкажа на гэтае пытанне.

  • У рубрыцы “Ініцыятыва” вы знойдзеце асноўныя парады, як у гэтыя халодныя часы дапамагчы птушкам.

  • Артыкул «Я ў доміку: што трэба ведаць пра асабістыя межы».

  • Дзе шукаць натхненне для самарэалізацыі: кінапарада ў рубрыцы «Праектар» і інтэрв'ю пра дзяўчыну-музыку, якая, нягледзячы на вучобу ў няпрофільнай навучальнай установе, развіла свой талент.

Бярозка №11 2021.jpg
№ 10 (1121) / 2021

Чытайце ў нумары:

  • А ці ведаеце вы, што нашы Дзяды – прыстойны аналаг Хэлоўіна?! Ці наадварот… Карацей, чытайце і рабіце ўласныя высновы.

  • Спецыяльна для вас – падборка жудасна крутых герояў міфаў і парады па пераўвасабленні ў іх у рубрыцы “Дайджэст”

  • Рубрыка “Hist” распавядзе  містычную гісторыю, звязаную з Камароўскім рынкам, што знаходзіцца ў цэнтры Мінска.

  • Рубрыка “Белліт” настойліва раіць звярнуць увагу на лепшыя містычныя кнігі на беларускай мове.

  • Яшчэ натхняемся чытаннем замежнай класікі ў перакладзе на беларускую мову «Гары Потэра» Алены Пятровіч.

Бярозка №10 2021.jpg
№ 9 (1120) / 2021

Чытайце ў нумары:

  • Як арганізаваць цікавую і якасную гульню, даведаецеся ў Дзмітрыя Мамедава, гульнямайстра –  каардынатара настольных ралявых гульняў.

  • Антаніна Бабіна разам з рубрыкай “Незапыленае” запрашае зрабіць экскурс у гісторыю стварэння серыі кніг Джона Толкіна.

  • Як стварыць ўласны гербарый і якія ёсць асаблівасці ў гэтага незвычайнага хобі, чытайце інтэрв’ю з Ульянай Хрыпко ў рубрыцы “Дайджэст”.

  • Самае складанае ва ўсіх справах — гэта пачаць і не кінуць, толькі пачаўшы. Спадзяемся, што парады Валянціны Красоўскай у рубрыцы “Дайджэст” дапамогуць вам у добрых пачынаннях.

  • “Літаратурныя старонкі” прапануюць працяг аповесці Алены Масла “Ласункі з мядзведжай акадэміі”.

Бярозка №9 2021.jpg
№ 8 (1119) / 2021

Чытайце ў нумары:

 

  • Настройваемся на адпачынак у цёплых краінах з рубрыкай "Праектар".

  • Думаеце, што скачок з парашутам – самае жахлівае выпрабаванне? Зусім не. “Гісторыя поспеху” Лауры Мухатжанавай.

  • Пазбаўляемся настальгіі апошніх дзён лета і настройваемся на навучальныя будні з дапамогай рубрыкі “Дайджэст”.

  • Як пераадолець страх публічных выступаў параяць у рубрыцы “Школа журналістыкі”.

  • Рубрыка “З апошняй парты” прапануе батанічную экскурсію з дастаўкай на ўрок.

Бярозка №8 2021.jpg
№ 7 (1118) / 2021

Чытайце ў нумары:"

 

  • Нас вучаць стрымліваць свае “дрэнныя” эмоцыі альбо ёсць другі выхад. Які? Даведаецеся ў рубрыцы “Дайджэст”.

  • Як ствараецца мабільная гульня раскажа рубрыка “Гісторыі поспеху".

  • Нясумна бавім канікулы і адначасова шукаем сапраўдныя скарбы ў недрах беларускай мовы (рубрыка "Нетэкст”).

  • Гісторыю адной цікавай знаходкі прачытаем у рубрыцы “Школьнае даследванне”.

  • “Літаратурныя старонкі” прапануюць "Цуд з паднябеснай краіны, або Чайныя гісторыі".

Бярозка №7 2021.jpg
№ 6 (1117) / 2021

Чытайце ў нумары:"

 

  • Чым заняцца летам на вуліцы даведаецеся ў рубрыцы "Hist".

  • Рубрыка "Праектар" змяшчае парады, што рабіць, калі ты не ідэальны/ідэальная.

  • "Гісторыя поспеху" раскажа, хто і як стварае часопісы.

  • Рубыка "Дайджэст" навучыць размаўляць, каб цябе разумелі, і разумець тых, хто побач.

  • "Level 80" раскажа пра вялікія таямніцы маленькіх гарадоў і ці варта іх разгадваць.

  • На "Літаратурных старонках" даведаецеся, чым скончылася падарожжа ў "Запаляр’е".

Бярозка №6.jpg
№ 5 (1116) / 2021

Чытайце ў нумары:"

  • Рубрыка "Нетэкст" раскажа, як справіцца са стратамі,  калі здаецца, што ніхто не разумее і не можа дапамагчы.

  • У рубрыцы "Месца" пазнаёмімся з цікавымі маршрутамі на лета.

  • У рубрыцы "З апошняй парты" змешчана інтэлектуальна-забаўляльная гульня "На ВЫЛЕТ!".

  • На "Літаратурных старонках" чытайце "Запаляр'е" (працяг самай халоднай аповесці).

  • А таксама творчасць школьнікаў, навуковыя работы, выдатныя ілюстрацыі.

Бярозка №5 2021.jpg
№ 11 (1110) / 2020

Чытайце ў нумары:"

  • Рубрыка "Дайджэст" прадстаўляе 5 парад для аматараў "Гары Потэра".

  • Пра рэмейк на амерыканскі мультсерыял "Шыра і непераможныя прынцэсы" кінакампаніі Netflix паведаміць рубрыка "Праектар".

  • У рубрыцы "З апошняй парты" малады педагог падзеліцца важнай таямніцай: як па-сапраўднаму пасябраваць з дзецьмі.

  • Аналізуем нацыянальную кухню беларусаў на старонках мастацкіх твораў (рубрыка "Школьнае даследванне").

  • Чытаем бульбяныя гісторыі ад Алены Масла на "Літаратурных старонках".

Бярозка №11.jpg
№ 10 (1109) / 2020

Чытайце ў нумары:"

  • Рэцэнзія на папулярную песню "August" беларускага гурта "Intelligency": поспех можа прыйсці выпадкова ("Гіт-зон"). 

  • Школьнае даследванне. Узбагачаем сваю літаратурную мову дыялектамі вёскі Павіцце.

  • Рубрыка "Праектар" прапануе знаёмства з мультфільмам "Чырвоныя туфлікі і сем гномаў".

  • У "Заяўцы на Парнас" пазнаёмімся з аповядам Ксеніі Міньковай пра хітрага ліса, даведаемся, адкуль з’явіліся Кікімара і Дамавік, пачытаем цудоўныя вершы маладых аўтараў.

  • "Літаратурныя старонкі" прапаноўваюць не толькі чытаць літаратурныя творы, але і слухаць! Пачнём са смачных гісторый ад Алены Масла.

  • "Гісторыя поспеху". Выходзім за зону звычайнага: псіхолаг–тверкер пра любімы занятак, стэрэатыпы і чужыя думкі.

бярозка №10.jpg
№ 9 (1108) / 2020

Чытайце ў нумары:"

  • Интэрв’ю з былой студэнткай медуніверсітэта Ксеніяй Серапінай.

  • У рубрыцы "Гіт-зона": BTS "Map Of The Soul: 7": Эфектнае вяртанне галоўных зорак k-pop.

  • Рэцэнзію на фільм "Пасвечаны" у "Праектары".

  • "Заяўка на Парнас": павандруем па краіне ягад з Ульянай Савіцкай з г.Жлобіна і даведаемся ў Крысціны Мінаковай, каго ў вёсцы называюць ландаракамі.

  • На "Літаратурныя старонках" дачытаем "Першую песню" М. Латышкевіч

Бярозка №9.jpg
№ 8 (1107) / 2020

Чытайце ў нумары:"

  • У рубрыцы "Гісторыя поспеху" – Анастасія Раманенка, яе захапленне мотаспортам.

  • "Гіт-зона": новы кліп "The River" Аўроры Аксснеси.

  • "Ініцыятыва". Процідзеянне хатняму гвалту: у вас ёсць права не баяцца і жыць шчасліва.

  • "Школа журналістыкі": знаёмімся з гісторыяй слова "асвер" у артыкуле Арцёма Кашча з г. Баранавічы.

  • "Заяўка на Парнас": чытаем неверагодную гісторыю кахання Андрыяны Бяліцкай пад назвай "Возера".

  • На "Літаратурных старонках": працяг аповесці Маргарыты Латышкевіч.

Бярозка №8.jpg
№ 7 (1106) / 2020

Чытайце ў нумары:"

  • Рубрыка "Праектар" звяртае нашу ўвагу на новы мультсерыял Disney пад назвай "Дом савы".

  • "Ініцыятыва": пра магчымасць для падлеткаў стаць героямі дакументальнага фільма "Я яшчэ пасяджу тут" (пра заняткі  падчас ізаляцыі).

  • "Школьныя даследаванні". Што такое гермнеўтычная п'еса, ці пра што творы Сяргея Кавалёва?

  • "Гісторыя поспеху": пра падлеткаў А.Васілевіча і У.Германа, якія робяць квэсты для кампаній.

  • "Школа журналістыкі". Вандроўка па Чырвоным Беразе (аг. Чырвоны Бераг Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці). Гісторыя слова "стол".

  • "Літаратурныя старонкі" працягваюць знаёмства з аповесцю М.Латышкевіч "Першая песня".

Бярозка №7.jpg
№ 6 (1105) / 2020

Чытайце ў нумары:"

  • Рубрыка "Праектар". Інструкцыя па сталенні: ад першага бунту да спраўджанай мары.

  • "Бел. літ.": аналіз фантастычнай кнігі Аліны Длатоўскай "Арнаменты".

  • Гісторыя касцёла ў в.Канстанцінава Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці ў рубрыцы "Hist".

  • У рубрыцы "Гісторыя поспеху" - музыкант, вядучы, акцёр Георгій Калдун.

  • "Школа журналістыкі" прапануе інтэрв'ю з Юліяй Караваевай - галоўным трэнерам чарлідарскай каманды з Гомеля "Indigo" і артыкул навучэнкі 11-га класа А.Казловай "Нам ёсць з каго браць прыклад".

  • На "Літаратурных старонках": працяг аповесці Маргарыты Латышкевіч.

Бярозка №6.jpg
№ 5 (1104) / 2020

Чытайце ў нумары:"

  • Рубрыка "Праектар" запрашае паглядзець "Маленькіх жанчын", экранізацыю аднайменнага рамана Луізы Мэй Олкотт (рэжысёр Грэта Гервіг). Фільм, які прымушае нас задумацца пра месца жанчыны ў свеце.

  • Усіх, хто лічыць назіранне за птушкамі цікавым спосабам бавіць вольны час, запрашае далучыцца да акцыі "бердвочынг" (назіранне за птушкамі) грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны". Аб умовах - у рубрыцы "Ініцыятыва".

  • Артыкул "Каханне ёсць рызыка, ці  Як выглядае аб’юз" пра творчасць маладой амерыканскай спявачкі, першай зоркі пакалення Z: агляд кліпа "Hostage" (Закладнік).  Узнімаюцца вечныя падлеткаў: няўпэўненасць у сваёй прыгажосці, неўзаемнае каханне, страх адзіноты, роспач. 

  • У рубрыцы "Гісторыя поспеху" пазнаёмімся з выкладчыцай малявання з Бабруйска Марыяй Шпак, якая лічыць, што пачуцці падлеткаў трэба паважаць.

  • Першая проба пяра вучаніцы музычнай школы па класу цымбалаў Аляксандры Цітавец у рубрыцы "Школа журналістыкі".

  • На "Літаратурных старонках" працягваем чытаць аповесць Маргарыты Латышкевіч "Першая песня" і разгадваем загадкі пра гарады Беларусі.

бярозка.jpg
№ 4 (1103) / 2020

Чытайце ў нумары:

  • Шлях да мары майстра тату Паліны Пугачэўскай у рубрыцы "Гісторыя поспеху".

  • Артыкул "Персона, Цень і Эга: K-pop глыбейшы, чым вам здавалася" пра творчасць папулярнага карэйскага музычнага гурта "BTS": агляд кліпаў "Persona", "Shadow" і "Ego". Аснова трылогіі – псіхалогія Карла Юнга, таму ў кліпах візуалізуюцца тэорыі адносна Персоны, Ценю і Эга. Рубрыка "Гіт-zone".

  • "Інструкцыю па стасунках з бацькамі" ў рубрыцы "Праектар" : аналіз амерыканскага мультсерыяла Дэніса Оўэна "Бясконцы цягнік".

  • На "Літаратурных старонках" працягваецца аповесць Маргарыты Латышкевіч "Першая песня".

Бярозка.jpg
bottom of page