top of page

На Беларусі шмат цудоўных мясцін, якія вабяць не толькі прыгажосцю сучасных краявідаў, непаўторным хараством прыроды, але і гістарычнымі таямніцамі, водгукамі мінулых стагоддзяў, якія захаваліся ў помніках архітэктуры, ва ўспамінах мясцовых жыхароў, у розных выданнях, прысвечаных гэтым землям.

Жамыслаўль – гэта аграгарадок у складзе Суботніцкага сельсавета Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці, які знаходзіцца ў 35 вёрстах ад Ашмян па дарозе праз Граўжышкі, Даржы, Сурвілішкі – памежнай зоне Рэспублікі Беларусь. У 3 км на поўнач ад Жамыслаўля праходзіць мяжа з Літвой.

Асноўнай славутасцю аграгарадка з’яўляецца палацава-паркавы комплекс Умястоўскіх – помнік сядзібна-паркавай архітэктуры XVIII–XIX стагоддзяў, які ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

 

Ён лічыцца адным з самых прыгожых радавых маёнткаў, з’яўляецца паменшанай копіяй палаца з варшаўскага сядзібна-паркавага комплексу Лазенкі, рэзідэнцыі польскага караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Варшаве. Яшчэ два такія ж палацы архітэктара Дамініка Мерліні знаходзяцца ў Рыме і Вільнюсе.

Да нашага часу захаваліся палац, спіртзавод, парк,  а таксама гаспадарчыя пабудовы: мураваныя склеп, стайня, свіран, якія пабудаваны ў пачатку XIX ст. ў традыцыях народнага дойлідства.

З мэтай захавання рэгіянальнай гісторыі і культуры, актывізацыі краязнаўчай і даследчай работы; папулярызацыі гісторыі роднага краю сярод насельніцтва, выкарыстання краязнаўчай інфармацыі ў вучэбнай, выкладчыцкай і культурна-асветніцкай дзейнасці створаны электронны краязнаўчы даведнік “Жамыслаўль”.

Матэрыял прадстаўлены на беларускай мове і згрупаваны па раздзелах: “Аб рэсурсе”, “Гісторыя. Падзеі. Асобы.”, “Палацава-паркавы комплекс Умястоўскіх”, “Касцёл Св.Уладзіслава”, “Галерэя”, “Знаёмыя-незнаёмыя землякі”, “Жамыслаўль у дакументах”.

Пры падрыхтоўцы электроннага рэсурса “Жамыслаўль” выкарыстаны як бібліяграфічныя, фактаграфічныя, так і паўнатэкставыя матэрыялы, дакументы з фондаў ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка”, а таксама з асабістых архіваў мясцовых краязнаўцаў, якія распавядаюць пра мінулае і сучаснасць аграгарадка Жамыслаўль, помнікі архітэктуры, культуры, гісторыі і археалогіі, аб літаратурнай спадчыне і іншых напрамках з моманту стварэння і па сённяшні дзень. Таксама выкарыстаны некаторыя фотаздымкі і публікацыі з вольных крыніц сеткі Інтэрнэт.

Электронны краязнаўчы даведнік “Жамыслаўль” разлічаны на ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй і культурай роднага краю.

 

Запрашаем карыстальнікаў пазнаёміцца з  рэсурсам !

 

*Праца над рэсурсам будзе працягвацца па меры паступлення новай інфармацыі.
*Будзем вельмі ўдзячны за дапамогу ва ўдасканаленні інфармацыі (заўвагі, прапановы, невядомыя звесткі з гісторыі Іўеўшчыны, архіўныя дакументы і фотаздымкі).

Тэл. 8 (01595) 6-87-19                                    

e-mail: subotnt.lib@ivie-lib.by

Іванова С.М.

Тэл. 8 (01595) 2-28-24                                     

e-mail: metodist.rb@ivie-lib.by

Віктарава А.В.

Тэл. 8 (01595) 2-28-24                                     

e-mail: metodist.rb@ivie-lib.by

Віктарава А.В.

800px-Histvalue_sign_export.svg.png
bottom of page